Урок беларускай мовы "Зычныя гукі [д] – [дз’]"

Урок беларускай мовы дапаможа замацаваць веды вучняў пра зычныя гукі [д], [дз’]
Скачать материал
Просмотр
содержимого документа

Тэма: «Зычныя гукі [д] – [дз’]»

 

 

       Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [д], [дз’], іх абазначэнне на піьме; замацоўваць уменні адрозніваць на слых мяккі гук [дз’], перадаваць словы з [дз’] на пісьме; развіваць фанематычны слых праз чыстагаворкі, развіваць арфаграфічную пільнасць праз уменне  знаходзіць арфаграмы ў словах; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамі назвамі дзён тыдня, словамі, у напісанні якіх адбыліся  змены; развіваць звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка, памяць, лагічнае мысленне пры выкарыстанні алгарытму; ствараць умовы для развіцця камунікатыўных якасцяў у выніку работы ў групах; паказаць важнасць выканання распарадку дня, своечасовага выканання спраў.

Асноўныя метады і прыёмы: пастаноўка праблемнага пытання; работа ў парах; работа ў групах; самастойная работа; выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі; выкарыстанне энцыклапедычных даведак.

Форма правядзення: урок-падарожжа.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка; слоўнік (у выглядзе дрэва); прадметныя малюнкі; карткі-заданні; апоры і алгарытмы.

 

  1. Арганізацыйны этап.

-Я вельмi рада сустрэчы з вамi на ўроку беларускай мовы. А пачынаць наш урок , як і любую справу, патрэбна з добрага настрою. Створым гэты добры, дружалюбны настрой. Для гэтага ўсміхніцеся адзін аднаму, нашым гасцям.

Сядайце

- Рукі? (на месцы)
- Ногі? (на месцы)

- Локці? (з краю)

- Спіна? (прамая)

- Веды? (з сабою)

Калі веды з сабою, можна пачынаць урок.

Калі ў небе сонца свеціць

Або калі і дождж ідзе.

Давайце будзем, дзеці,

Ісці да новых ведаў кожны дзень. 

2. Праверка дамашняга задання.

Адгарніце сшыткі. Праверым дамашняе заданне (практ. 186, с. 87).

Назавіце словы, у якія вы ўставілі літары, абгрунтуйце свой выбар. (У словах «ведаць» і “парада”уставілі літару д, таму што пасля іх напісана літара а. У словах «будзеш» і «шкодзіць» ўставілі літары дз, таму што пасля іх напісаны  літары е, і.)

3. Актуалізацыя ведаў.

— Прычэпім вагончык і адправімся на станцыю «Актуалізацыя ведаў». Першы прыпынак «Моўная размінка».

Дзе-дзе-дзе — цягнік ідзе, гучна гудзе.

Ду-ду-ду — я па рэйках іду і вагоны вяду.

Дзі-дзі-дзі — на мяне паглядзі. Небяспечна! Глядзі!

— Назавіце словы з гукам [дз’], растлумачце іх правапіс.

— Падлічыце колькасць літар і гукаў у выдзеленым слове.

— Адзначце на «лесвіцы поспехаў», хто выканаў гэта заданне.

Чыстапісанне (на дошцы запісаны радок складоў):

дзі  да  дзе  дзё дзя  дзю

— Запішыце дату і радок чыстапісання.

Ручку правільна бяру,

Ліст з нахілам пакладу.

Сяду  роўна, не сагнуся,

І за працу я вазьмуся.

Вучні запісваюць дату з каменціраваннем, першы радок  — самастойна.

— Уважліва паглядзіце і адкажыце, які склад лішні? Чаму? (Лішні склад да, таму што літара д абазначае цвёрды гук і пасля яго пішацца літара а.)

— Якія галосныя літары абазначаюць мяккасць зычнага на пісьме? (Літары е, ё, і, ю, я.)

— Якая літара таксама абазначае мяккасць папярэдняга зычнага? (Літара ь «мяккі знак».)

Настаўнік дапісвае спалучэнні літар дзь на дошцы, вучні  — у сшытак.

— Хто выканаў гэта заданне, адзначце на «лесвіцы поспехаў». Хто прыгожа напісаў, зрабіце на праменьчыках  яшчэ адзін крок.

— Прычэпім вагончык да нашага цягніка і адправімся ў горад «Тэма і мэта».

4. Знаёмства з тэмай урока і пастаноўка мэты ўрока.

Хто ўжо здагадаўся, якая тэма нашага ўрока? (Гукі [д], [дз’]).

 

Правільна. Сёння мы будзем працаваць над тэмай «Гукі [д], [дз’]». Мы будзем вучыцца правільна вымаўляць гэтыя гукі ў словах і граматна пісаць. Пазнаёмімся з новымі беларускімі  словамі і запішам іх у свой слоўнік. Будзем вучыцца рабіць свае справы своечасова.

 

Вучні вядуць агульны слоўнік класа (у выглядзе дрэва па беларускай мове, дадатак 3).

 

5. Першаснае ўспрыманне новай тэмы.

Прычэпім яшчэ вагон да нашага цягніка. (На дошцы.) Наступны прыпынак Станцыя «Дзяжурная». Успомнім правіла, калі мы пішам літару д, а калі літары дз.

        

 

 

 

 

 «Дзяжурнае правіла»

Гук  [д] цвёрды, таму пасля літары д пішуцца літары а, о, у, ы, э.

Гук [дз’] мяккі, таму пасля літар дз пішуцца літары е, ё, ю, я, і, ь.

Гук [дз’] пішацца перад літарай в, якая абазначае мяккі гук [в’].

 

Гэта правіла ў нас сёння будзе»дзяжурным». Успомнім правіла з прыкладамі, якое мы вучылі на прошлым уроку. (Вучні хорам чытаюць вершаванае правіла.)

  

Дзіва, дзядзька, дзверы, дзевяць,

Дзюба, дзённік, дзяцел, дзесяць,

Дзед Дзяніс, дзяўчынка, дзік

Літар дзве, а гук адзін!

 

Хто ўспомніў гэта правіла, адзначце на «лесвіцы поспехаў».

Фізкультхвілінка (гульня «Носікі»).

Давайце крышку адпачнём. Нам спатрэбяцца носікі. Паспрабуйце ў паветры «напісаць» носікам першую літару ў слове «так».

А цяпер увага! Я буду называць словы, а вы павінны «пісаць» у паветры толькі тыя словы, у якіх ёсць мяккі гук [дз’], а калі няма то нічога «не пісаць». Напрыклад, тыдзень.

Зразумела?

Дзяўчынка, Дар’ я, Дзіяна, дзяжурны, Днепр, дзяржава, Радзіма, лідар.

А што азначае слова лідар? Гэта слова мы паглядзім у тлумачальным слоўніку.

Падрыхтаваны вучань тлумачыць лексічнае  значэнне слова лідар, дадатак 4.

Возьмем слова лідар у наш слоўнік.

Настаўнік прымацоўвае слова на «дрэва».

Прычэпім вагон і адправімся на станцыю «Слоўнікавая».

6. Слоўнікавая работа.

-  Зараз мы папрацуем са слоўнікам, які размешчаны у канцы падручніка на сіаронкі 131, 132.

 

  • Першы рад выпісвае словы з дз з радзела “Дзікія звяры”, а другі рад з раздзела “Дзікія птушкі”. У выпісаных словах паставіць націск, падкрэсліць гук дз.

 

Хто ўсё зрабіў, адзначце на «лесвіцы поспехаў», а хто правільна і без памылак зрабіце яшчэ адзін крок.

Чапляем вагон і адпраўляемся на станцыю «Засваенне ведаў»

7. Засваенне новых ведаў

  • Работа з падручнікам (развіццё мовы.)

На гэтай станцыі папрацуем з падручнікам. Адгарніце падручнік на с.87, практ. 188. Прачытайце. Запішыце сказ пад дыктоўку.

Як у хустачках дзяўчынкі , чырванеюць дзве асінкі.

Пісьмо пад дыктоўку. Адзін вучань працуе ля дошкі.

Падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля дз. Праверце. Адзначце сваю работу на «лесвіцы поспехаў».

  • Работа ў парах (творчае заданне), дадатак 6.

Адкрыйце канверты. Прачытайце словы. Што яны абазначаюць? (Назвы дзён тыдня.) Размясціце іх па парадку. Устаўце патрэбныя літары.

Запішыце назвы дзён па парадку ў свае сшыткі. Падкрэсліце арфаграмы «дзяжурнага правіла». Праверце. Хто напісаў правільна і прыгожа, падніміцеся яшчэ на адзін крок «лесвіцы поспехаў».

Прычэпім вагон і адправімся на станцыю «Фізкультхвілінка».

Фізкультхвілінка.

У панядзелак я бялізну мыла (нахілы ўперад),

Падлогу ў аўторак падмятала (нахілы ўніз,)

У сераду пякла калач (рухі рукамі),

А ў чацвер шукала мяч (павароты галавы),

У пятніцу скакала (скокі на месцы),

А ў суботу дарабіла ўсю работу (хадзьба на месцы),

У нядзелю ўмывалася (імітацыя умывання),

Да бабулі я збіралася (хадзьба на месцы).

 

8. Кантроль і прымяненне ведаў на практыцы.

Цягнік прывёз нас на станцыю «Замацаванне», дзе вы будзеце працаваць самастойна.

 Тэст

 

  1. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккасць

зычны на пісьме:

 а, і, у, я, е, ю, ь, ы, ё

  1. Падкрэсліце словы з цвёрдым гукам [д].

Дзіва, дамы, хадзіць, дзіця, дзед, дуб, доўгі, дзівак, думаць.

 

  1. У якіх словах трэба пісаць літару я? Падкрэсліце іх.

Дз..цел, Дз.. ніс, д..рога, Д..ніла.

 

  1. Вымавіце слова дзень. Адзначце знакам   +  

правільнае выказванне.

      Усе зычныя у гэтым слове цвёрдыя.

 Усе зычныя у гэтым слове мяккія.

 У гэтым слове ёсць і цвёрдыя, і мяккія зычныя.

  1. Запішыце адказы на пытанні.

У з о р: Дзе сядзіць птушка?

Птушка сядзіць у гняздзе.

Дзе плыве рыбка?

______________________________________________

Дзе растуць агуркі?

______________________________________________

Дзе пасадзілі яблыньку?

__________________________________________

          Словы для даведак: вада, града, сад.

 

Адзначце на «лесвіцы поспехаў», хто выканаў гэта заданне.

9. Дамашняе заданне.

 

Практ. 191, с. 88.

Дома вам  трэба будзе запісаць прыказку і змяніць слова, што ў дужках, як патрабуе сэнс.

10. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія. Узаемаацэнка. Самаацэнка. Ацэньванне настаўнікам.

Вось мы і на апошняй станцыі нашага падарожжа «Падвядзенне вынікаў».

  •  З якімі гукамі мы працавалі?

Якія літары пішуцца пасля літары д?

Калі мы будзем пісаць спалучэнне літар дз?

Назавіце дні тыдня па парадку.

Якое слова мы занеслі ў свой слоўнік?

Складанне сінквейна.

Настаўнік:     Вучні:

Зараз у нас быў…        Урок

Які?                   беларускі, цікавы.

Што мы рабілі  на ўроку

бел.мовы?                                           Пісалі, чыталі, вывучалі.

                             Не толькі літары д-дз ўстаўлялі,

                            але і на мове роднай размаўлялі.

 

Рэфлексія.

Сёння на ўроку вы добра працавалі. Самі ацэньвалі сваю работу. Паглядзіце на свае праменьчыкі і на праменьчыкі суседа. Ацаніце сваю работу ў сшытках.

Вазьміце свой праменьчык і прымацуйце да сонейка на дошцы.

Сонейка задаволена вашай працай, дорыць вам сваю ўсмешку і кажа: «Дзякуй вам за працу!» І я таксама дзякую вам за добрую працу на ўроку.

 

 

Информация о публикации
Загружено: 15 мая
Просмотров: 12900
Скачиваний: 18
Егорова Елена владимировна
Русский язык и литература, 2 класс, Уроки