Презентация "Транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі"

В презентации рассматривается процесс транснационализации мирового хозяйства.
Скачать материал
библиотека
материалов
Содержание слайдов
Номер слайда 1

Транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі

Номер слайда 2

Транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі, сутнасць і фактары развіцця. З развіццём МГПП паміж краінамі адбываецца ўзмацненне ўзаемадзеяння і ўзаемазалежнасці ва ўсіх сферах гаспадаркі і на розных узроўнях. Напрыклад, на ўзроўні паставак рэсурсаў і гатовай прадукцыі, вытворчасці камплектуючых і зборкі гатовай прадукцыі, распрацоўкі новых тэхналогій і іх укаранення ў вытворчасць і інш. Гэта прыводзіць да таго, што вытворчасць якога-небудзь тавару або паслугі перастае належаць адной краіне і становіцца інтэрнацыянальнай. Таму для развіцця сусветнай гаспадаркі характэрная інтэрнацыяналізацыя.

Номер слайда 3

Разам з інтэрнацыяналізацыяй у развітых краінах пры дасягненні высокага ўзроўню развіцця засяроджваецца залішні капітал, але ў дэфіцыце знаходзяцца іншыя фактары вытворчасці. Напрыклад, танная рабочая сіла, сыравіна і інш. У гэтых умовах развітыя краіны пачынаюць пераносіць свой капітал у іншыя дзяржавы. А менавіта ў тыя, дзе існуе дэфіцыт капіталу, але ёсць іншыя фактары вытворчасці. У такім выпадку ў сусветнай гаспадарцы з’яўляюцца не толькі інтэрнацыянальныя, але і транснацыянальныя тэндэнцыі.

Номер слайда 4

Транснацыяналізацыя — гэта працэс перанясення часткі вытворчасцей з адной краіны ў іншую з дапамогай укладу капіталу больш развітых краін з мэтай арганізацыі філіялаў і ўстанаўлення кантролю над замежнымі кампаніямі, якія робяцца залежнымі.

Номер слайда 5

Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў. Правобразы першых ТНК з’явіліся ў XVII ст., калі Вялікабрытанія і Нідэрланды пачалі ўкладваць свой капітал у распрацоўку сыравіны і гандаль вострымі прыправамі, шоўкам, каляровымі металамі былых калоній. Так, у 1600 г. была ўтворана Брытанская Ост-Індская кампанія , а затым у 1602 г. — Галандская Ост-Індская кампанія. У перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі (1918–1939) утвараюцца ТНК (іх налічвалася каля 300), якія спецыялізаваліся на вытворчасці ваенна-тэхнічнай прадукцыі. Мал. Герб Брытанскай Ост-Індскай кампанііМал. Герб Галандскай Ост-Індскай кампаніі

Номер слайда 6

Мал. Фактары транснацыяналізацыі

Номер слайда 7

Разнавіднасці транснацыянальных карпарацый. Транснацыянальная кампанія/карпарацыя — гэта прадпрыемства, якому належаць або якое кантралюе вытворчасці, што знаходзяцца па-за межамі краіны базіравання, якія маюць шырокую сетку філіялаў і займаюць вядучыя месцы ў свеце па вытворчасці таго ці іншага тавару або паслугі. Мал. Прыкметы адрозненняў ТНК

Номер слайда 8

Па месцы размяшчэння вылучаюць еўрапейскія, азіяцкія, паўночнаамерыканскія, аўстралійскія, афрыканскія. Па відзе дзейнасці падзяляюцца на вытворчыя, якія прадстаўляюць сферу матэрыяльнай вытворчасці, і невытворчыя, якія прадстаўляюць адпаведна нематэрыяльную сферу. Напрыклад, аўтамабільная ТНК «Таёта Мотар» з’яўляецца вытворчай, а ТНК «Макдональдс», якая працуе ў сферы хуткага харчавання (Fast food), — невытворчай. Па колькасці краін-гаспадароў бываюць падзеленыя ТНК, у якіх прадстаўлена некалькі дзяржаў у якасці ўладальнікаў, і ўласныя. Напрыклад, нафтагазавая ТНК «Роял Датч Шэл» належыць Нідэрландам і Вялікабрытаніі і таму з’яўляецца падзеленай. ТНК у галіне электронікі і электратэхнікі «Соні» належыць толькі Японіі і, значыць, яна ўласная. Па колькасці галін спецыялізацыі вылучаюць аднаспецыялізаваныя і комплексныя ТНК. Аднаспеціялізаваныя ТНК займаюцца вытворчасцю аднаго віду прадукцыі або паслугі. Напрыклад, амерыканская ТНК «Ай-Бі-Эм» вырабляе камп’ютары. Комплексныя ТНК вырабляюць сумежныя або блізкія віды прадукцыі. Напрыклад, ТНК «Нэстле» вырабляе і харчовыя прадукты, і напоі.

Номер слайда 9

Геаграфія, рэгіянальная і галіновая структура ТНК Згодна з міжнароднай статыстыкай у 1970 г. у свеце налічвалася 700 ТНК. На пачатку ХХІ ст. іх колькасць павялічылася да 80 тыс. з девяццюстамі тысяч філіялаў. У цяперашні час з-за імклівага росту ў міжнароднай статыстыцы вядзецца ўлік найбуйнейшых ТНК, гадавыя даходы якіх перавышаюць 1 млрд дол. ЗША. У 2017 г. у свеце іх налічвалася 8000.

Номер слайда 10

На працягу многіх гадоў у свеце па колькасці ТНК пераважаў Паўночнаамерыканскі рэгіён. У другой палове ХХ ст. у сусветнай структуры стала павялічвацца доля Еўропы і Азіі. Сярод асобных краін лідарамі выступалі ЗША, Японія, Вялікабрытанія. У ХХІ ст. найбольшая колькасць найбуйнейшых ТНК размешчана ў Азіі, Паўночнай Амерыцы і Еўропе .

Номер слайда 11

Калі раней у структуры пераважалі выключна развітыя краіны, то ў цяперашні час у групу лідараў уваходзяць і дзяржавы, якія развіваюцца. Сярод краін свету па колькасці ТНК у ХХІ ст. разам з ранейшымі лідарамі ў першую пяцёрку ўваходзіць Кітай. Мал. Рэгіянальнае размеркаванне буйнейшых ТНК, 2016 г., %

Номер слайда 12

Мал. Размеркаванне буйнейшых ТНК свету па краінах свету, 2016 г.

Номер слайда 13

Найбольшая колькасць ТНК прадстаўлена ў прамысловасці — каля 60 %, у сектары паслуг — каля 37 і ў сельскай гаспадарцы — каля 3 %. У апошнія дзесяцігоддзі намецілася тэндэнцыя росту ТНК у сферы паслуг. У прамысловасці найбольшая колькасць ТНК засяроджана ў аўтамабілебудаванні, нафтаперапрацоўцы, электратэхніцы і электроніцы. У сектары паслуг найбольш распаўсюджаным відам дзейнасці ТНК з’яўляюцца банкаўская сфера, тэлекамунікацыі і гандаль.

Номер слайда 14

Галіны сусветнай гаспадаркі або асобныя віды эканамічнай дзейнасці адрозніваюцца паміж сабой па тэмпах росту транснацыяналізацыі. Найбольшымі тэмпамі характарызуюцца вытворчасць харчавання і энергетыка. Другое месца належыць фінансавай сферы і перапрацоўцы нафты. Гандаль займае трэцюю пазіцыю.

Номер слайда 15

У свеце цікавага. Гісторыя ТНК Adidas, найбуйнейшага вытворцы спартыўнага абутку, адзення і інвентару, пачынаецца ў 1948 г., калі два браты Адольф і Рудольф Даслеры, не знайшоўшы агульнай мовы, вырашылі разбурыць сямейнае прадпрыемства — шырокавядомую фірму-вытворца спартыўнага абутку Dassler. Гэты крок паслужыў штуршком для стварэння двух вядомых брэндаў і вечных канкурэнтаў — Adidas і Puma. Сямейнае прадпрыемства Даслераў было падзелена: Адольф стаў уладальнікам кампаніі Adidas, Рудольф — Puma. Пасля смерці А. Даслера прадпрыемства перайшло яго ўдаве, а пазней — сыну. Сёння Adidas перастаў быць сямейным бізнесам, ператварыўшыся ў ТНК, штаб-кватэра якой усё яшчэ знаходзіцца ў маленькім нямецкім гарадку Херцагенауры, дзе і пачалася гісторыя фірмы.

Номер слайда 16

Найбуйнейшыя ТНК свету і змена геаграфіі галін сусветнай гаспадаркіПры вывучэнні ТНК важна ведаць, якія з іх займаюць пазіцыі лідараў у сусветнай гаспадарцы. Для вызначэння гэтага існуе шэраг паказчыкаў. Напрыклад, аб’ём гадавых продажаў, аб’ём прыбытку, аб’ём замежных інвестыцый і інш. Існуе таксама комплексная ацэнка дзейнасці ТНК на аснове некалькіх паказчыкаў. Згодна з гэтай ацэнкай Forbes па міжнароднай статыстыцы ў 2019 г. у першую пяцёрку ўвайшлі тры кітайскія і дзве амерыканскія ТНК (табл.). Мал. Штаб-кватэра Індустрыяльнага і камерцыйнага банка Кітая (ICBC) у Пекіне

Номер слайда 17

№ п/п. Назва ТНКВід дзейнасціКраіна1Індустрыяльны і камерцыйны банк Кітая (ICBC)банкаўская. Кітай2 Джэй-Пі-Морган Чэйз (JPMorgan Chase)банкаўская. ЗША3 Кітайскі будаўнічы банк (China Construction Bank)банкаўская. Кітай4 Сельскагаспадарчы банк Кітая (Agricultural Bank of China)банкаўская. Кітай5 Банк Амерыкі (Bank of America)банкаўская. ЗШАТабліца . Найбуйнейшыя ТНК свету, 2019 г.                                                                                                        

Номер слайда 18

Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў. Цікавым з’яўляецца вылучэнне сярод ТНК найбуйнейшых па ліку работнікаў. Па даных за 2017 г., першае месца сярод ТНК заняла амерыканская кампанія Волмарт (Walmart), якая кіруе найбуйнейшай у свеце рознічнай сеткай магазінаў, у якой працуе 2,3 млн чалавек. На другім месцы знаходзіцца ТНК Mc. Donald’s з колькасцю занятых 1,9 млн чалавек. Кітайская нацыянальная нафтагазавая карпарацыя (China national Petroleum) займае трэцяе месца — 1,5 млн працоўных.

Номер слайда 19

Штаб-кватэры ТНК размешчаны ў найбуйнейшых гарадах свету. Гістарычна склалася, што найбольшая іх колькасць размяшчалася ў гарадах высокаразвітых краін. У ХХІ ст. гэта тэндэнцыя захоўваецца. У першую пяцёрку па колькасці ТНК уваходзяць Токіа, Нью-Ёрк, Лондан, Осака, Парыж, Пекін, Масква, Сеул, Рэйн-Рур . Мал. Размеркаванне гарадоў свету па колькасці штаб-кватэр ТНК, 2017 г., адз.

Номер слайда 20

У апошнія гады з-за хуткага эканамічнага росту Кітая ў першую дзясятку па колькасці штаб-кватэр стаў уваходзіць Пекін. Галоўнымі тэндэнцыямі транснацыяналізацыі ХХІ ст. з’яўляюцца: 1)змена геаграфіі галін сусветнай гаспадаркі з-за размяшчэння філіялаў ТНК у краінах, якія развіваюцца; 2)павелічэнне колькасці ТНК у сферы паслуг; 3)рост долі дзяржаў, якія развіваюцца, у сусветнай структуры пераважна за кошт Азіяцкага рэгіёна; 4)узмацненне пазіцый і ролі Кітая.

Информация о публикации
Загружено: 6 февраля
Просмотров: 212
Скачиваний: 0
Пушкаревич Галина Александровна
География, 10 класс, Презентации