Конспект урока "Алгарытмічная канструкцыя галінаванне"

Разработка урока информатики для 7 класса. . . ...................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................
Скачать материал
Просмотр
содержимого документа

Урок: інфарматыка

Клас: 7

Тэма ўрока: алгарытмічная канструкцыя галінаванне

Тып урока: урок засваення новых ведаў

Адукацыйная мэта ўрока: мяркуецца, што ў канцы ўрока:

вучні будуць ведаць:

  • што ўяўляе сабой алгарытмічная канструкцыя галінаванне;
  • фармат запісу канструкцыі галінаванне;
  • паняцце састаўная ўмова, лагічныя аперацыі для запісу састаўных умоў на мове Pascal.

вучні будуць умець:

  • складаць алгарытм з алгарытмічнай канструкцыяй галінаванне з дапамогай гатовых фрагментаў;
  • выкарыстоўваць алгарытмічную канструкцыю галінаванне для выканаўца Робат.

Задачы асобнага развіцця:

  • садзейнічаць развіццю лагічнага і алгарытмічнага мыслення вучняў пры выкананні заданняў на аналіз і складанне праграм для выканаўца Робат;
  • ствараць сітуацыі для развіцця камунікатыўных уменняў пры выкананні заданняў у парах і фізкультхвілінкі;
  • садзейнічаць развіццю ўменняў індывідуальнай работы пры выкананні тэставага задання, практычных заданняў на камп’ютары.

Вучэбна - метадычнае забеспячэнне: вучэбны дапаможнік, карткі для правядзення фізкультхвілінкі, карткі для правядзення тэставага задання і практычнай работы.

 

Ход урока

 

1.Арганізацыйны момант (1 мін)

Добры дзень, рэбяты! Як ваш настрой? Гатовы вы да працы?

Прапанаваць вучням паведаміць аб сваёй гатоўнасці да ўрока:

Калі вы гатовы да ўрока: падніміце правую руку, калі яшчэ неабходны час для падрыхтоўкі, то падніміце левую руку. Тады ў добры шлях! Улыбнёмся адзін аднаму.

 

2. Праверка дамашняга задання і актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў (5 мін)

На прошлым уроке мы з вамі пазнаёміліся з паняццем ўмовы цыкла з перадумовай. Зараз я прашу вас успомніць гэтыя паняцці:

  1. Што разумеюць пад умовай для выканаўцы?

(зразумелае выканаўцу выказванне, якое можа быць праўдзівым або непраўдзівым)

  1. Дайце азначэнне алгарытмічнай канструкцыі цыкл з

перадумовай? (спосаб арганізацыі цыкла, пры якім колькасць выкананняў каманд цела цыкла залежыць ад праўдзівасці або непраўдзівасці ўмовы цыкла)

  1. У якім выпадку ўзнікае сітуацыя зацыклівання?

(калі ўмова ў цыкле будзе заўсёды праўдзівай, то такі цыкл не зможа завяршыцца)

Малайцы, на пытанні вы адказалі добра, а гэтазначыць, што мы можам рухацца далей і пакараць новыя вяршыні ведаў.

 

3. Пастаноўка мэты і задачы ўрока. Матывацыя вучэбнай дзейнасці (2 мін)

Успомнім словы з рускай казкі: “Царэвіч спыніўся ў скрыжавання дарогі і бачыць камень з надпісам: Пойдзеш направа – каня страціш, налева – сам прападзеш.”

Што Царэвіч павінен зрабіць? Такія сітуацыі, якія прымушаюць зрабіць выбар у залежнасці ад некаторых умоў, часта сусракаюцца ў нашым жыцці?  Калі пайшоў дождж, то трэба адкрыць парасон. І рускі Волат, знаходзячыся на скрыжаванні дзвюх дарог,і  выбяра толькі адну ў залежнасці ад сваёй мэты і ўмовы, напісаннай на камені.Такім чынам , з’яўляецца новы від алгарытму . Як бы вы яго назвалі? (скрыжаваннем або разгалінаваннем)

Як вы думаеце , якая тэма нашага сённяшняга ўрока? Тэма нашага ўрока: алгарытмічная канструкцыя алінаванне. Аб чым  мы сённе павінны даведацца? ( што такое галінаванне , формы галінавання, паняцце састаўная ўмова) Чаму мы павінны навучыцца? ( складаць алгарытмы з алгарытмічнай канструкцыяй галінаванне) Запішам у сшыткі тэму нашага ўрока.

 

4. Вывучэнне новай тэмы (13 мін)

1) Выкарыстоўвая матэрыял вучэбнага дапаможніка, увесці паняцці.

Даволі часта на пастаўленае пытанне чалавек атрымлівае адказ “ТАК” або “НЕ”. У залежнасці ад адказу ён вызначае свае дзеянні і выконвае адну ці другую каманду.

Робаты і іншыя тэхнічныя ўстройствы таксама могуць выконваць розныя дзеянні ў залежнасці ад умовы. Калі ўмова праўдзівая (так), то выконваюцца адны дзеянні, калі непраўдзівыя (не), то іншыя.

Алгарытмічная канструкцыя галінаванне забяспечвае выкананне адной ці другой паслядоўнасці каманд у залежнасці ад праўдзівасці або непраўдзівасці некаторай ўмовы.

Блок-схема адлюстроўваецца такім чынам (стар.76):

 

                                                                                                 

 

 

 

 

 

 

 

 

Разгледзім прыклад 21.1 на старонцы 77.

Выбар абутку вясной у залежнасці ад надвор’я: Калі на вуліцы дождж, то абуць гумавыя боты; Інакш абуць туфлі.

У дадзеным прыкладзе ў цяперашні момант часу можа быць выканана толькі адна каманда з дзвюх: або абуць боты, або абуць туфлі.

Блок-схема дадзенага алгарытму будзе выглядаць наступным чынам:

http://informatika7.adu.by/wp-content/uploads/2017/08/151-1-282x300.jpg

2) Для запісу канструкцыі галінаванне ў мове  Pascal выкарыстоўваецца каманда if (стар. 77):

if  <умова> then

begin

каманда 1;

end

else

begin

каманда 2;

end;

Звярніце ўвагу, што перад словам else кропка з коскай не ставіцца. Радок  if  <умова> then з’яўляецца загалоўкам галінавання. Гэты радок можна прачытаць так: “Калі ўмова правільная, то”

3)Галінаванне можа быць запісана ў поўнай або скарочанай форме. Поўная форма прадугледжвае арганізацыю выканання двух розных набораў каманд, з якіх выконваецца толькі адна. У скарочаннай форме адзін з набораў каманд прапускаецца.

 

                                                                                                 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Разгледзім праклад 12.2 на старонцы 78.

Выхад на вуліцу восенню: Калі на вуліцы дождж, то ўзяць парасон; выйсці на вуліцу.

Тут выкарыстоўваецца скарочаная форма каманды галінавання. Калі ўмова праўдзівая, выконваецца каманда «ўзяць парасон». Калі ўмова непраўдзівая, ніякіх дзеянняў не адбываецца. Каманда «выйсці на вуліцу» выконваецца заўсёды.

Блок-схема алгарытму:

http://informatika7.adu.by/wp-content/uploads/2017/08/155-1.jpg

 

На мове праграмірвання Pascal каманда запісваецца так:

if  <умова> then

begin

каманда 1;

end;

Адгадайце прыказку зашыфраваную ў блок-схеме .

            

(Сухі мароз, моцны май - будзе жыта, як гай)

Гэта якая форма галінавання? (скарочаная)

 

(Калі бяроза перад вольхай ліст распусціць, то лета будзе сухое, калі вольха наперад - мокрае)

А гэты якая форма? (поўная)

4)Усе ўмовы, з якімі мы сустракаліся пры складанні алгарытмаў для Робата, былі простымі выказваннямі. Аднак можна будаваць і састаўныя ўмовы.

Састаўная ўмова – умова, якая ўтвараецца з некалькімі простых умоў, злучаных адна з адной лагічнымі аперацыямі. У Pascal ABC выкарыстоўваецца наступныя лагічнымі аперацыямі: НЕ – Not, І – And, Або – Or.

 

5. Замацаванне вывучанага (13 мін)

Замацуем тэму працай ў групах [Дадатак 1].

1) Паспрабуйце самастойна прыдумаць прыклады для кожнай формы

галіванавання. (выдаюцца блок - схемы)

2) З дапамогай блок – схемы адлюстроўваюць народную прымету. Затым

адбярыце аднаго для абароны праекта. (выдаюцца заданні, лісты, клей, геаметрычныя фігуры, алоўкі)

3) Састаўце блок – схему па вядомаму вершу А.С. Пушкіна.

 

6. Фізкультхвілінка (1 мін)

А зараз крыху адпачнём…

1)Калі ты юнак, то выконвай кругавыя рухі вачэй па гадзіннай

стрэлцы, інакш супраць.

2)Калі ў цябе доўгія валасы, то выконвай нахілы галавы наперад –

назад, інакш супраць.

3)Калі ў цябе карыя вочы, то выцягні рукі наперад і пацягніся, інакш

выцягніце рукі ўверх пацягніся.

4)Калі ты вучань 7 класа, то выпрастайся і прыгатоўся да працы.

 

7. Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага (5 мін)

Праверым, як вы зразумелі тэму. Выканаем тэставую работу [Дадатак 2].

 

8. Дамашняе заданне (1 мін)

Запішыце дамашняе заданне §12. Выканайце заданне 2 старонка 82.

 

9. Падвядзенне вынікаў урока (3 мін)

Абмеркаваць вынікі тэставай работы, звярнуць увагу на памылкі, правесці карэкцыю. Ацаніць працу вучняў.

 

10. Рэфлексія (1 мін)

Усё наша жыццё – гэта алгарытм складанай галінаванай структуры і трэба імкнуцца да таго, каб кожнае наша дзеянне было абдуманым і прыводзіла да правільнага, годнага выніка!

Які ж вынік нашага ўрока? Выканайце алгарытм: калі спадабаўся ўрок, то падніміце радасны смайлік, інакш сумны.

Якая гэта алгарытмічная канструкцыя? (галінаванне) Якое галінаванне вы зараз выканалі? (скарочанае)

Малайцы! Дзякуй за ўрок!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

  1. Прыдумайце прыклады для кожнай формы галінавання.

                  

 

                                                                                                 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                

                   

 

                                                                                                 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. З дапамогай блок – схемы адлюструйце прыказкі і прымаўкі. Затым

адбярыце аднага вучня для абароны праекта.

  • Шмат снегу - шмат хлеба.
  • Любіш паганяць – любі і каня гадаваць.
  • Студзень імглісты - мокры год, студзень халодны - позняя вясна і дажджлівае лета.
  • Дзяцел дзяўбе ў сцяну, дык мяцеліца будзе.
  • Люты халодны і сухі -жнівень гарачы.

 

3*. Састаўце блок – схему па вядомаму вершу А.С. Пушкіна.

У лукоморья дуб зеленый;

Златая цепь на дубе том:

И днем и ночью кот ученый

Все ходит по цепи кругом:

Идет направо – песнь заводит,

Налево – сказку говорит,

Там чудеса: там леший бродит,

Русалка на ветвях сидит…

Ключ 3*:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 2                 

                                                                               

1. Ці праўдзіва, што галінаванне забяспечвае выкананне адной ці

другой паслядоўнасці каманд у залежнасці ад праўдзівасці або непраўдзівасці некаторай ўмовы?

                   а) Так                              б) Не

 

2. Запоўніце пропускі:

if ___________   then   ___________

                               ___________    каманда 2;

3. Запішыце на мове Pascal скарочаную форму каманды галінаванне:

_____________________________________________________________________________________

4. Закончыце сказ:

Састаўная ўмова – умова, якая ўтвараецца з ____________________________

____________________________________________________________________________________________________________________________________

 

5*. Выканайце заданне на камп’ютары  № 6, старонка 82.

Информация о публикации
Загружено: 17 января
Просмотров: 239
Скачиваний: 1
Проневич Дарья Сергеевна
Информатика, 7 класс, Уроки