[Уже через 7 дней!] Итоговая онлайн-конференция «Образовательные методики и технологии 2020/21» Подтвердить участие→
Конкурс разработок «Пять с плюсом» декабрь 2020
Добавляйте свои материалы в библиотеку и получайте ценные подарки
Конкурс проводится с 1 декабря по 31 декабря

Белорусский язык тема 7

Контрольная работа по белорусскому языку. Вариант № 7
Просмотр
содержимого документа

Заданне 1. Падбярыце тэкст на рускай мове (прыкладна палову друкаванай старонкі) і выканайце наступный заданні:

Обычно он приходил сюда на закате солнца, когда спадала дневная жара  и от реки по ее крутым,  поросшим  кустарником  берегам  начинало  густо тянуть прохладой. К вечеру почти совсем  стихал  ветер,  исчезала  крупная рябь на воде, наступало самое время ночной рыбалки. Приехавшие на автобусе городские рыбаки торопливо растыкали  на  каменистых  отмелях  коротенькие удилища  своих  донок  и,  тут   же   расстелив   какую-нибудь   одежонку, непритязательно устраивались на недолгую июльскую ночь.

   Петрович выходил к реке из  травянистого  лесного  овражка  со  стороны недалекой приречной деревушки и одиноко усаживался  на  краю  каменистого, почти нависшего над  водой  обрыва.  Его  тут  многие  знали,  некоторые шутливо  здоровались громкими голосами, задавали необязательные для ответа вопросы, с которыми обычно обращаются к детям. Он почти все время  молчал, сидел один, занятый своими мыслями, и не очень охотно шел к людям, предпочитая одиночество на своем привычном, неудобном для рыбалки, заваленном  крупными  камнями обрыве. Отсюда открывался красивый пейзаж вид на весь этот помрачневший без солнца берег, широкую излучину реки с порожистым перекатом посередине  и  высокой аркой железнодорожного моста  вдали,  на  пологий  склон  противоположного берега.  Чуть  выше  на  реке фыркала-громыхала  ржавая  громадина  землечерпалки,  весь   долгий   день беспрерывно вываливавшей на плоскую  палубу  баржи  мокрые,  растекавшиеся кучи грунта; но баржа, видать, ему не мешала.

 

а)перакладзіце тэкст на беларускую мову;

Звычайна ён прыходзіў сюды на заходзе сонца, калі міналася дзённая спёка і ад ракі па яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала густа цягнуць прахалодай. Надвячоркам амаль сціхаў вецер, знікала буйная рабізна на вадзе, наставаў самы час начной рыбнай лоўлі. Прыехаўшыя на аўтобусе гарадскія рыбакі таропка растыкалі па камяністых водмелях кароценькія вудзільні сваіх донак і, зараз жа, разаслаўшы якую адзежыну, непатрабавальна ўладкоўваліся на нядоўгую ліпеньску ноч.

Пятровіч выходзіў да ракі з травяністага ляснога раўка з боку недалёкай прырэчнай вёсачкі і адзінока сядаў на краі камяністага, амаль навіслага над вадой абрыву. Яго тут многія ведалі, некаторыя жартоўна віталіся, задавалі неабавязковыя для адказу пытанні, з якімі звычайна звяртаюцца да дзяцей. Ён амаль увесь час маўчаў, сядзещ адзін, заняты сваімі думкамі, і не вельмі ахвотна ішоў да людзей, аддаючы перавагу адзіноце на сваім звыклым, нязручным для рыбнай лоўлі, заваленым буйным каменнем абрыве. Адсюль адкрываўся прыгожы краявід на ўвесь гэты змрочны без сонца бераг, шырокую паваротку ракі  з парожыстым перакатам пасярэдзіне і высокай аркай чыгуначнага маста ўдалечыні, на пакаты схіл супрацьлеглага берага.

 

б) назавіце фанетычныя і арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, прыстаўныя галосныя, прыстаўныя зычныя, падоўжаныя зычныя, аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова, асіміляцыя па мяккасці, звонкасці, глухкасці, свісцячых  перад шыпячымі і шыпячымі перад свісцычымі і інш.), пацвярджаючы іх прыкладамі з тэксту.

Аканне: прахалодай, вадзе, начной, гарадскія, ракі, раўка, сваім, маста

Яканне: надвячоркам, камяністых, Пятровіч, ляснога, сядаў, дзяцей

Дзеканне:  прыходзіў, заходзе, дзённая, вадзе, вудзільні, адзежыну, выходзіў, адзінока, дзяцей, людзей, адзіноце, пасярэдзіне

Цеканне: цягнуць, сціхаў, вецер, кароценькія, дзяцей, адзіноце, супрацьлеглага

Падоўжаныя зычныя: пытанні, каменнем

Асіміляцыя па мяккасці: сціхаў, знікала

Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: краявід, бераг

Асіміляцыя па звонкасці-глухкасці: ўладкоўваліся, неабавязковыя

 

в)выпішыце з  тэксту запазычаныя словы, указваючы прыкмету запазычанасці.

Аўтобус (ад англ. ці франц. autobus, з auto- + bus).

 

Заданне 2. Зрабіць графічны марфемны аналіз 10 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.

Прыходзіў, заходзе, дзённая, адзін

 

Заданне 3. Зрабіць графічны словаўтваральны аналіз 10 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.

 

прыходзіў          пры + хадзіць (іў)  (прыставачны спосаб утварэння)

 

заходзе           за + ход (е) (прыставачны спосаб утварэння)

 

дзённая    дзень + н (ая) (суфiксальны спосаб утварэння)

 

ліпеньскую          ліпень + ск (ую) (суфіксальны спосаб утварэння)

        

начную       ноч + н (ую) (суфіксальны спосаб утварэння)

 

рыбную         рыба + н (ую) (суфіксальны спосаб утварэння)

 

 гарадскія        горад +ск (ія) (суфіксальны спосаб утварэння)

 

 камяністага      камень + іст (ага) (суфіксальны спосаб утварэння)

 

вёсачка       вёска + чк (і) (суфіксальны спосаб утварэння)

 

заваленым        заваліць + ен (ым) (суфіксальны спосаб утварэння)

 

Заданне 4. Выпішыце з тэксту ўсе назоўнікі ў пачатковай форме і вызначце іх тып скланення.

Заход 2-е скланенне, сонца 2-е скланенне, спёка 1-е скланенне, рака 1-е скланенне, хмызняк 2-е скланенне, бераг 2-е скланенне, прахалода 1-е скланенне, вецер 2-е скланенне, рабізна 1-е скланенне, вада 1-е скланенне, час 2-е скланенне,  лоўля 1-е скланенне, аўтобус 2-е скланенне, рыбак 2-е скланенне, водмель 2-е скланенне, вудзільня 1-е скланенне, донка 1-е скланенне, адзежына 1-е скланенне, ноч 3-е скланенне, равок 2-е скланенне, бок 2-е скланенне, вёсачка 1-е скланенне, край 2-е скланенне, абрыў 2-е скланенне, адказ 2-е скланенне, пытанне 2-е скланенне, дзіця 2-е скланенне, думка 1-е скланенне, чалавек 2-е скланенне, адзінота 1-е скланенне, камень 2-е скланенне, краявід 2-е скланенне, сонца 2-е скланенне, бераг 2-е скланенне, паваротка 1-е скланенне, перакат 2-е скланенне, арка 1-е скланенне,  мост 2-е скланенне, схіл 2-е скланенне.

 

Заданне 5. Выпішыце  з тэксту ўсе прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны дапасуюцца (у пачатковай форме). Вызначце разрад прыкметнікаў.

дзённая спёка - адносны

круты бераг - якасны

буйная рабізна - якасны

начная рыбная лоўля - адносныя

гарадскі рыбак - адносны

камяністая водмель - адносны

кароценькая вудзільня - якасны

нядоўгая ноч - якасны

ліпеньская ноч - адносны

травяністы лясны равок - адносныя

недалёкая вёсачка - якасны

прырэчная вёсачка - адносны

камяністы абрыў - адносны

неабавязковае пытанне - якасны

звыклы нязручны абрыў - якасныя

прыгожы краявід - якасны

змрочны бераг - якасны

шырокая паваротка - якасны

парожысты перакат - адносны

высокая арка - якасны

чыгуначны мост - адносны

пакаты схіл - якасны

супрацьлеглы бераг - адносны

 

Заданне 6. Запішыце наступныя лічэбнікі словамі і праскланяйце іх:  

25,2 цэнтнера

Н. Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятых цэнтнера

Р. Дваццаці пяці цэлых дзвюх дзясятых цэнтнера

Д.  Дваццаці пяці цэлым дзвюм дзясятым цэнтнера

В.  Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятых цэнтнера

Т. Дваццаццю пяццю цэлымі  двума дзясятымі цэнтнера

М.  (аб) дваццаці пяці цэлых двух дзясятых цэнтнера

 

1247 вучняў

Н. Тысяча двесце сорак сем вучняў

Р.  Тысячы  двухсот сарака сямі вучняў

Д. Тысячы  двумстам сарака сямі вучням

В. Тысячу двесце сорак сем вучняў

Т. Тысячай  двумастамі  сарака сямю вучнямі

М.  (аб) тысячы двухстах сарака сямі вучнях

 

438 экзэмпляраў

Н. Чатырыста трыццаць восем экземпляраў

Р. Чатырохсот  трыццаці васьмі экземпляраў

Д. Чатыромстам трыццаці васьмі экземплярам

В. Чатырыста трыццаць восем экземпляраў

Т. Чатырмастамі трыццаццю васьмю  экземплярамі

М. (аб) чатырохстах  трыццаці васьмі экземплярах

 

Пяцёра дзяцей

Н. пяцёра дзяцей

 Р. пяцярых дзяцей

 Д. пяцярым дзецям

 В. пяцёра дзяцей

 Т. пяцярымі дзецьмі

 М. аб пяцярых дзецях

 

Паўтары лыжкі

Н. Паўтары лыжкі

Р. Паўтары лыжкі

Д.  Паўтары лыжцы

В. Паўтары лыжкі

Т.  Паўтары лыжкамі

М. (аб) паўтары лыжках

 

Заданне 7. Выпішыце з тэксту ўсе дзеясловы ў той форме, у якой яны пададзены. Вызначце спражэнне дзеяловаў.

Прыходзіў 2-е спражэнне, міналася 1-е спражэнне, пачынала 1-е спражэнне, цягнуць 1-е спражэнне, сціхаў 1-е спражэнне, знікала 1-е спражэнне, наставаў 1-е спражэнне,  растыкалі 1-е спражэнне,  уладкоўваліся 1-е спражэнне, выходзіў 2-е спражэнне, сядаў 2-е спражэнне, ведалі 1-е спражэнне, віталіся 1-е спражэнне, звяртаюцца 1-е спражэнне, маўчаў 2-е спражэнне, ішоў 1-е спражэнне, адкрываўся 1-е спражэнне.

 

Заданне 8. Выпішыце з тэксту 10 словазлучэнняў. Укажыце від сувязі праведзеных словазлучэнняў.

 

на заходзе сонца – кіраванне

дзённая спёка – дапасаванне

па крутых берагах – дапасаванне

буйная рабізна – дапасаванне

рыбнай лоўлі – дапасаванне

гарадскія рыбакі – дапасаванне

таропка растыкалі – прымыканне

камяністых водмелях – дапасаванне

непатрабавальна ўладкоўваліся – прымыканне

выходзіў да ракі – кіраванне

 

Заданне 9. Вызначце тып кожнага сказа (у прыведзеным тэксце) паводле структуры. Для простых сказаў укажыце іх разнавіднасць паводле спосабу выражэня галоўных членаў, для складаных – іх разнавіднасць паводле спосабу сувязі.

1)Звычайна ён прыходзіў сюды на заходзе сонца, калі міналася дзённая спёка і ад ракі па яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала густа цягнуць прахалодай. 2)Надвячоркам амаль сціхаў вецер, знікала буйная рабізна на вадзе, наставаў самы час начной рыбнай лоўлі. 3)Прыехаўшыя на аўтобусе гарадскія рыбакі таропка растыкалі па камяністых водмелях кароценькія вудзільні сваіх донак і, зараж жа, разаслаўшы якую адзежыну, непатрабавальна ўладкоўваліся на нядоўгую ліпеньску ноч.

4)Пятровіч выходзіў да ракі з травяністага ляснога раўка з боку недалёкай прырэчнай вёсачкі і адзінока сядаў на краі камяністага, амаль навіслага над вадой абрыву. 5)Яго тут многія ведалі, некаторыя жартоўна віталіся, задавалі неабавязковыя для адказу пытанні, з якімі звычайна звяртаюцца да дзяцей. 6)Ён амаль увесь час маўчаў, заняты сваімі думкамі, і не вельмі ахвотна ішоў да людзей, аддаючы перавагу адзіноце на сваім звыклым, нязручным для рыбнай лоўлі, заваленым буйным каменнем абрыве. 7)Адсюль адкрываўся прыгожы краявід на ўвесь гэты змрочны без сонца бераг, шырокую паваротку ракі  з парожыстым перакатам пасярэдзіне і высокай аркай чыгуначнага маста ўдалечыні, на пакаты схіл супрацьлеглага берага.

 

1) сказ  складаны  з рознымі відамі сувязі (падпарадкавальнай і злучальнай)

2) сказ  складаны, бяззлучнікавы

3) сказ просты, двухсастаўны

4) сказ просты, двухсастаўны

5) сказ складаны з рознымі відамі сувязі (бяззлучнікавай і падпарадкавальнай)

6) сказ   просты, двухсастаўны

7) сказ   просты, двухсастаўны

 

Заданне 10. Вызначце стыль і тып маўлення. Абгрунтуйце свой выбар.

Стыль маўлення – мастаці. Тэкст змяшчае вобразнае апісанне прадметаў, падзей.

Тып маўлення – апавяданне з элементамі апісання. Тэкст змяшчае паслядлўнае выкладанне фактаў, дакладнае апісанне прадметаў, падзей. 

 

 

 

 

1

 

Информация о публикации
Загружено: 22 сентября
Просмотров: 47
Скачиваний: 0
Иванова Ольга Ивановна
Прочее, Прочее, Разное
Скачать материал