[19 мая!] Практическая онлайн-конференция «Компетенции XXI века» Подтвердить участие→
Конкурс разработок «Пять с плюсом» май 2021
Добавляйте свои материалы в библиотеку и получайте ценные подарки
Конкурс проводится с 1 мая по 31 мая

Белорусский язык тема 5

Контрольная работа по белорусскому языку. Вариант № 5
Просмотр
содержимого документа

 

Заданне 1. Падбярыце тэкст на рускай мове (прыкладна палову друкаванай старонкі) і выканайце наступный заданні:

Быстро пролетели теплые беззаботные летние деньки. Вот и наступило первое  сентября – новый учебный год. И как ни грустно прощаться с летом, ход времени не остановить.

Подул первый холодный ветер, скоро всю землю покроет пестрый ярко-оранжевый ковер из листьев. Начались осенние затяжные дожди, люди накинув плащи, куда-то спешат, прикрывшись зонтиками. Утром в октябре начинаются первые заморозки, и цветочки на клумбе у дома покрываются тонким ледком. Уже нет летающей паутины, не так ярко светит полуденное солнце, и все чаще небо заволакивает угрюмыми тучами.

Кому-то покажется, что это время - начало осенней хандры. Но не надо унывать.

 Сколько ярких красок появилось в природе, не зря осень называют рыжей и золотой порой. С деревьев упрямо падают листья, и с каждого по- разному. С березки листики падают как желто-красные монетки, с тополя серо-коричневые листья падают торопливо и беспорядочно, а кленовый лист, перед тем как упасть на землю кружит из стороны в сторону, словно прощается.

 

а)перакладзіце тэкст на беларускую мову;

Хутка праляцелі цёплыя бесклапотныя летнія дзянькі. Вось і надышло першае  верасня - новы навучальны год. І як ні сумна развітвацца з летам, ход часу не спыніць.

 Падзьмуў першы халодны вецер, хутка ўсю зямлю пакрые стракаты ярка-аранжавы дыван з лісця. Пачаліся восеньскія зацяжныя дажджы, людзі накінуўшы плашчы, кудысьці спяшаюцца, прыкрыўшыся парасонамі.

 Раніцай у кастрычніку пачынаюцца першыя замаразкі, і кветачкі на клумбе каля дома пакрываюцца тонкім лядком. Ужо няма лятучага павуціння, не так ярка свеціць паўдзённае сонца, і ўсё часцей неба зацягваецца панурымі хмарамі.

Камусьці падасца, што гэты час - пачатак восеньскай хандры. Але не трэба сумаваць.

 Колькі яркіх фарбаў з'явілася ў прыродзе, нездарма восень называюць рудай і залатой парой. З дрэў ўпарта падае лісце, і з кожнага па-рознаму. З бярозкі лісцікі падаюць як жоўта-чырвоныя манеткі, з таполі шэра-карычневае лісце падае паспешліва і бязладна, а кляновы ліст, перад тым як зваліцца на зямлю кружыць з боку ў бок, быццам развітваецца.

 

б) назавіце фанетычныя і арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, прыстаўныя галосныя, прыстаўныя зычныя, падоўжаныя зычныя, аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова, асіміляцыя па мяккасці, звонкасці, глухасці, свісцячых  перад шыпячымі і шыпячымі перад свісцычымі і інш.), пацвярджаючы іх прыкладамі з тэксту;

 

Аканне: бесклапотныя, халодны, дажджы, замаразкі, паўдзённае, залатой, парой

Яканне: праляцелі, дзянькі, зямлю, спяшаюцца, лядком, лятучага, кляновы

Дзеканне: дзянькі,  падзьмуў, людзі, прыродзе

Цеканне: праляцелі, цёплыя, спыніць, вецер, лісця, зацяжныя, кудысьці, павуціння, часцей, зацягваецца, камусьці, сумаваць, называюць, кружыць

Падоўжаныя зычныя: павуціння, , быццам,

Асіміляцыя па мяккасці: верасня, лісця, свеціць

Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: год, ход, перад

Асіміляцыя па звонкасці-глухасці: замаразкі, лядком, бярозкі

 

 

в)выпішыце з  тэксту запазычаныя словы, указваючы прыкмету запазычанасці.

Клумба (ад анг. clump – "глыба, ком".)

 

Заданне 2. Зрабіць графічны марфемны аналіз 5 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.

 

  1.               Першае
  2.               Бесклапотныя
  3.               Кветачкі
  4.               Свеціць
  5.               Хутка

 

Заданне 3. Зрабіць графічны словаўтваральны аналіз 10 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.

 

1)бесклапотны      бес + клопат + н (ы) (прыставачна-суфiксальны спосаб);

2)бязладна     без + лад + н (а) (прыставачна-суфiксальны спосаб);

3)замаразкi      за + мароз + к (і) (прыставачна-суфiксальны спосаб);

4)зацяжныя      за + цягнуць + н (ыя) (прыставачна-суфіксальны спосаб).

5)халодны        холад + н (ы) (прыставачны спосаб)

 6)сумаваць      сум + ав (аць) (прыставачны спосаб)

7)кветачкі      кветка + ачк (і) (суфіксальны спосаб)

8)лядком     лёд + к (ом) (суфіксальны спосаб)

9)восеньскія     восень + к (ія) (суфіксальны спосаб)

10)пакінуўшы     па + кінуць + у + ўш  (ы) (прыставачна-суфіксальны спосаб)

 

Заданне 4. Выпішыце з тэксту ўсе назоўнікі ў пачатковай форме і вызначце іх тып скланення.

Дзянёк 2-е

Верасень 2-е

Год 2-е

Лета 2-е

Ход 2-е

 Час 2-е

Вецер 2-е

Зямля 1-е

Дыван 2-е

Лісце 2-е

Даждж 2-е

Чалавек 2-е

Плашч 2-е

Парасон 2-е

 Раніца 1-е

Кастрычнік 2-е

Замаразак 2-е

Кветачка 1-е

Клумба 1-е

Дом 2-е

Лядок 2-е

Павуцінне 2-е

Сонца 2-е

Неба 2-е

Хмара 1-е

Час 2-е

Хандра 1-е

Фарба 1-е

Прырода 1-е

Восень 3-е

Пара 1-е

Дрэва 2-е

Бярозка 1-е

Манетка 1-е

Ліст 2-е

Зямля 1-е

Бок 2-е

 

Заданне 5. Выпішыце  з тэксту ўсе прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны дапасуюцца (у пачатковай форме). Вызначце разрад прыкметнікаў.

цёплы бесклапотны дзянёк - якасныя

летні дзянёк - адносны

новы год - якасны

навучальны год  - адносны

халодны вецер - якасны

стракаты ярка-аранжавы дыван - якасныя

восеньскі дождж - адносны

тонкі лядок - якасны

паўдзённае сонца - адносны

панурыя хмары - якасны

восеньская хандра - адносны

яркая фарба - якасны

рудая і залатая пара  - якасныя

жоўта-чырвоная манетка - якасны

шэра-карычневае лісце - якасны

 

Заданне 6. Запішыце наступныя лічэбнікі словамі і праскланяйце іх:  

25,2 цэнтнера

Н. Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятыя цэнтнера

Р. Дваццаці пяці цэлых дзвюх дзясятых цэнтнера

Д.  Дваццаці пяці цэлым дзвюм дзясятым цэнтнера

В.  Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятыя цэнтнера

Т. Дваццаццю пяццю цэлымі  дзвюма дзясятымі цэнтнера

М.  (аб) дваццаці пяці цэлых дзвюх дзясятых цэнтнера

 

1247 вучняў

Н. Тысяча двесце сорак сем вучняў

Р.  Тысячы  двухсот сарака сямі вучняў

Д. Тысячы  двумстам сарака сямі вучням

В. Тысячу двесце сорак сем вучняў

Т. Тысячай  двумастамі  сарака сямю вучнямі

М.  (аб) тысячы двухстах сарака сямі вучнях

 

438 экзэмпляраў

Н. Чатырыста трыццаць восем экзэмпляраў

Р. Чатырохсот  трыццаці васьмі экзэмпляраў

Д. Чатыромстам трыццаці васьмі экзэмплярам

В. Чатырыста трыццаць восем экзэмпляраў

Т. Чатырмастамі трыццаццю васьмю  экзэмплярамі

М. (аб) чатырохстах  трыццаці васьмі экзэмплярах

 

Пяцёра дзяцей

Н. Пяцёра дзяцей

 Р. Пяцярых дзяцей

 Д. Пяцярым дзецям

 В. Пяцёра дзяцей

 Т. Пяцярымі дзецьмі

 М. Аб пяцярых дзецях

 

Паўтары лыжкі

Н. Паўтары лыжкі

Р. Паўтары лыжкі

Д.  Паўтары лыжцы

В. Паўтары лыжкі

Т.  Паўтары лыжкамі

М. (аб) паўтары лыжках

 

Заданне 7. Выпішыце з тэксту ўсе дзеясловы ў той форме, у якой яны пададзены. Вызначце спражэнне дзеяловаў.

Праляцелі 2-е

Надышло 2-е

Развітвацца 1-е

Спыніць 2-е

Падзьмуў 1-е

Пакрые 1-е

Пачаліся 1-е

Спяшаюцца 1-е

Пачынаюцца 1-е

Пакрываюцца 1-е

Свеціць 2-е

Зацягваецца 1-е

Сумаваць 1-е

З'явілася 2-е

Называюць 1-е

Падае 1-е

Зваліцца 2-е

Развітваецца 1-е

 

Заданне 8. Выпішыце з тэксту 10 словазлучэнняў. Укажыце від сувязі праведзеных словазлучэнняў.

летні дзянёк – дапасаванне, поўнае

навучальны год – дапасаванне, поўнае

халодны вецер – дапасаванне, поўнае

восеньскі дождж – дапасаванне, поўнае

тонкі лядок – дапасаванне, поўнае

хутка праляцелі - прымыканне

хутка пакрые - прымыканне

раніцай пачынаюцца - прымыканне

зацягваецца хмарамі – кіраванне, слабое

 пачатак хандры – кіраванне, моцнае

 

Заданне 9. Вызначце тып кожнага сказа (у прыведзеным тэксце) паводле структуры. Для простых сказаў укажыце іх разнавіднасць паводле спосабу выражэня галоўных членаў, для складаных – іх разнавіднасць паводле спосабу сувязі.

1)Хутка праляцелі цёплыя бесклапотныя летнія дзянькі. 2)Вось і надышло першае  верасня - новы навучальны год. 3) І як ні сумна развітвацца з летам, ход часу не спыніць.

4) Падзьмуў першы халодны вецер, хутка ўсю зямлю пакрые стракаты ярка-аранжавы дыван з лісця. 5) Пачаліся восеньскія зацяжныя дажджы, людзі накінуўшы плашчы, кудысьці спяшаюцца, прыкрыўшыся парасонамі.

 6)Раніцай у кастрычніку пачынаюцца першыя замаразкі, і кветачкі на клумбе каля дома пакрываюцца тонкім лядком. 7) Ужо няма лятучага павуціння, не так ярка свеціць паўдзённае сонца, і ўсё часцей неба зацягваецца панурымі хмарамі.

8)Камусьці падасца, што гэты час - пачатак восеньскай хандры. 9)Але не трэба сумаваць.

 10)Колькі яркіх фарбаў з'явілася ў прыродзе, нездарма восень называюць рудай і залатой парой. 11) З дрэў ўпарта падае лісце, і з кожнага па-рознаму. 12) З бярозкі лісцікі падаюць як жоўта-чырвоныя манеткі, з таполі шэра-карычневае лісце падае паспешліва і бязладна, а кляновы ліст, перад тым як зваліцца на зямлю кружыць з боку ў бок, быццам развітваецца.

 

 

1) Просты, двухсастаўны

2) Просты, двухсастаўны

3) Просты, выказнікавы, безасабовы

4) Складаны, бяззлучнікавы

5) Складаны, бяззлучнікавы

6) Складаны, складаназлучаны 

7) Складаны, з рознымі відамі сувязі (бяззлучнікавай, злучальнай)

8) Складаны, складаназалежны

9) Просты, выказнікавы, безасабовы

10) Складаны, бяззлучнікавы

11) Просты, двухсастаўны

12) Складаны, з рознымі відамі сувязі (бяззлучнікавай, злучальнай)

 

Заданне 10. Вызначце стыль і тып маўлення. Абгрунтуйце свой выбар.

Стыль маўлення – мастацкі. Тэкст змяшчае у чабе вобразнае апісанне з’яў, прадметаў, карцін з жыцця.

Тып маўлення – апавяданне з элементамі апісання. У тэксце ідзе паслядоўнае выкладанне фактаў з дакладным апісаннем прадметаў, з’яў. 

 

1

Информация о публикации
Загружено: 22 сентября
Просмотров: 138
Скачиваний: 0
Иванова Ольга Ивановна
Право, Прочее, Разное

Проверьте знания своих учеников интересными заданиями

Красочные наградные дипломы и сертификаты для участников, свидетельства и благодарности каждому учителю, ежемесячный розыгрыш ценных призов!

Скачать материал