[Уже через 7 дней!] Итоговая онлайн-конференция «Образовательные методики и технологии 2020/21» Подтвердить участие→
Конкурс разработок «Пять с плюсом» декабрь 2020
Добавляйте свои материалы в библиотеку и получайте ценные подарки
Конкурс проводится с 1 декабря по 31 декабря

Белорусский язык тема 2

Контрольная работа по белорусскому языку. Вариант № 2
Просмотр
содержимого документа

Заданне 1. Падбярыце тэкст на рускай мове (прыкладна палову друкаванай старонкі) і выканайце наступный заданні:

Ужинали в сумерках. Над деревней стояла прозрачная тишь. Крошечная мошкара, роившаяся в воздухе, рождала еле слышный гуд. В жалких тельцах этих мошек обитала столь слабая жизнь, что соприкосновение с любой стихией, более жёсткой, чем воздух, было для них гибельно: садясь на руку или на лоб Валькову, они умирали раньше, чем он успевал прихлопнуть их ладонью. В деревне все уже спали, рыбакам ночью опять выходить на лов, и жизнь в Вязниках замирала рано. Лишь в двух окнах вдовы горел керосиновый свет. Валькова радована их обособленность, отдельность, словно они жили сейчас друг для друга, в сговоре против остального мира. Но не такой он был человек, чтобы с тихой благодарностью принять скромный дар судьбы: добрую и чистую близость молодой женщины, доверчивый разговор. (Ю. Нагибин)

 

а)перакладзіце тэкст на беларускую мову;

Вячэралі ў змярканні. Над вёскай стаяла празрыстая ціша. Малюсенькая машкара, якая раілась ў паветры, нараджала ледзьве чутны гуд. Жаласныя целы  гэтых мошак насяляла гэтак слабае жыццё, што судотык з любой стыхіяй, больш цвёрдай, чым паветра, быў для іх згубны: садзячыся на руку або на ілоб Валькову, яны паміралі раней, чым ён паспяваў прыстукнуць іх далонню. У вёсцы ўсе ўжо сышлі, рыбакам уначы зноў выходзіць на лоўлю, і жыццё ў Вязніках замірала рана. Толькі ў двух вокнах удавы гарэла газавае святло. Валькова радавала іх адасобленасць, асобнасць, нібы яны жылі зараз адзін для аднаго, у змове супраць астатняга свету. Але не такі ён быў чалавек, каб з ціхай падзякай прыняць сціплы дарунак лёсу: добрую і чыстую блізкасць маладой жанчыны, даверлівую гутарку. (Ю. Нагібін)

б) назавіце фанетычныя і арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, прыстаўныя галосныя, прыстаўныя зычныя, падоўжаныя зычныя, аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова, асіміляцыя па мяккасці, звонкасці, глухкасці, свісцячых  перад шыпячымі і шыпячымі перад свісцычымі і інш.), пацвярджаючы іх прыкладамі з тэксту;

Аканне: стаяла, раілась, нараджала, уначы

Яканне: змярканні, насяляла, паспяваў, святло

Дзеканне: ледзьве, садзячыся, выходзіць, адзін, падзякай

Цеканне: ціша, целы, прыстукнуць, выходзіць, адасобленасць, асобнасць, супраць, ціхай, прыняць, сціплы, блізкасць

Прыстаўныя галосныя: ілоб

Падаўжэнне зычных: змярканні, жыццё, далонню, жыццё

Асіміляцыя па мяккасці: змярканні, цвердай, паспяваў, Вязнікі, сціплы

Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: гуд, ілоб, зараз

Зацвярдзелыя зычныя:  вячэралі, празрыстая, ціша, нараджала, жыццё, чым, садзячыся, жылі, чалавек, чыстую, жанчыны

 

в)выпішыце з  тэксту запазычаныя словы, указваючы прыкмету запазычанасці.

Стыхія

 

Заданне 2. Зрабіць графічны марфемны аналіз 5 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.

 

1.ціша

 

2.згубны

 

3.прыстукнуць

 

4. уначы

 

5.двух

Заданне 3. Зрабіць графічны словаўтваральны аналіз 10 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.

 

1.прыстукнуць          пры + стукнуць (прыставачны спосаб утварэння)

 

2.выходзіць         вы + ходзіць (прыставачны спосаб утварэння)

 

3.жаласныя          жаль + н (суфіксальны спосаб утварэння)

 

4. чутны        чуць + н (суфіксальны спосаб утварэння)

 

5.машкара         мошка + ар (суфіксальны спосаб утварэння)

 

6.Сышлі          с + ішлі (прыставачны спосаб утварэння)

 

7.газавае          газ + ав (суфіксальны спосаб утварэння)

 

8.змова          з + мова ( прыставачны спосаб утварэння)

 

9.падзякаваць         па + дзякаваць (прыставачны спосаб утварэння)

 

10. Малюсенькая         малы + юс + еньк (суфіксальны спосаб утварэння)

 

Заданне 4. Выпішыце з тэксту ўсе назоўнікі ў пачатковай форме і вызначце іх тып скланення.

Змярканне – другое скланенне

Вёска – першае скланенне

Ціша – першае скланенне

Машкара – першае скланенне

Паветра – другое скланенне

Гуд – другое скланенне

Цела – другое скланенне

Мошка – першае скланенне

Жыццё – другое скланенне

Судотык – другое скланенне

Стыхія – першае скланенне

Паветра – другое скланенне

Рука – першае скланенне

Ілоб – другое скланенне

Далонь – трэцяе скланенне

Рыбак – другое скланенне

Лоўля – першае скланенне

Акно – другое скланенне

Удава – першае скланенне

Святло – другое скланенне

Адасобленасць – трэцяе скланенне

Асобнасць – трэцяе скланенне

Змова – першае скланенне

Свет – другое скланенне

Чалавек – другое скланенне

Падзяка -  першае скланенне

Падарунак – другое скланенне

Блізкасць – трэцяе скланенне

Жанчына – першае скланенне

Гутарка – першае скланенне

 

Заданне 5. Выпішыце  з тэксту ўсе прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны дапасуюцца (у пачатковай форме). Вызначце разрад прыкметнікаў.

Празрыстая ціша – якасны

Малюсенькая машкара – якасны

Жаласнае цела – якасны

Слабае жыццё – якасны

Стыхія  больш цвёрдая – якасны

Газавае святло – адносны

Астатні свет – якасны

Ціхая падзяка – якасны

Сціплы дарунак – якасны

Добрая і чыстая блізкасць – якасныя

Маладая жанчына – якасны

Даверлівая гутарка – якасны

 

Заданне 6. Запішыце наступныя лічэбнікі словамі і праскланяйце іх:  

25,2 цэнтнера

Н. Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятых цэнтнера

Р. Дваццаці пяці цэлых дзвюх дзясятых цэнтнера

Д.  Дваццаці пяці цэлым дзвюм дзясятым цэнтнера

В.  Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятых цэнтнера

Т. Дваццаццю пяццю цэлымі  двума дзясятымі цэнтнера

М.  (аб) дваццаці пяці цэлых двух дзясятых цэнтнера

 

1247 вучняў

Н. Тысяча двесце сорак сем вучняў

Р.  Тысячы  двухсот сарака сямі вучняў

Д. Тысячы  двумстам сарака сямі вучням

В. Тысячу двесце сорак сем вучняў

Т. Тысячай  двумастамі  сарака сямю вучнямі

М.  (аб) тысячы двухстах сарака сямі вучнях

 

438 экзэмпляраў

Н. Чатырыста трыццаць восем экземпляраў

Р. Чатырохсот  трыццаці васьмі экземпляраў

Д. Чатыромстам трыццаці васьмі экземплярам

В. Чатырыста трыццаць восем экземпляраў

Т. Чатырмастамі трыццаццю васьмю  экземплярамі

М. (аб) чатырохстах  трыццаці васьмі экземплярах

 

Пяцёра дзяцей

Н. пяцёра дзяцей

 Р. пяцярых дзяцей

 Д. пяцярым дзецям

 В. пяцёра дзяцей

 Т. пяцярымі дзецьмі

 М. аб пяцярых дзецях

 

Паўтары лыжкі

Н. Паўтары лыжкі

Р. Паўтары лыжкі

Д.  Паўтары лыжцы

В. Паўтары лыжкі

Т.  Паўтары лыжкамі

М. (аб) паўтары лыжках

 

Заданне 7. Выпішыце з тэксту ўсе дзеясловы ў той форме, у якой яны пададзены. Вызначце спражэнне дзеяловаў.

Вячэралі  - першае спражэнне

Стаяла - першае спражэнне

Раілась - другое спражэнне

Нараджала - першае спражэнне

Насяляла - першае спражэнне

Быў - першае спражэнне

Паміралі - першае спражэнне

Паспяваў - першае спражэнне

Прыстукнуць - першае спражэнне

Сышлі - другое спражэнне

Выходзіць - другое спражэнне

Замірала - першае спражэнне

Гарэла  - другое спражэнне

Радавала - першае спражэнне

Жылі - першае спражэнне

Прыняць - першае спражэнне

 

Заданне 8. Выпішыце з тэксту 10 словазлучэнняў. Укажыце від сувязі праведзеных словазлучэнняў.

  1.                                                      Празрыстая ціша – дапасаванне
  2.                                                      Малюсенькая машкара – дапасаванне
  3.                                                      Газавае святло – дапасаванне
  4.                                                      Ціхай падзякай – дапасаванне
  5.                                                      Чыстую блізкасць – дапасаванне
  6.                                                      Раілась у паветры – кіраванне
  7.                                                      Нараджала гуд – кіраванне
  8.                                                      Прыстукнуць далонню – кіраванне
  9.                                                      Выходзіць на лоўлю – кіраванне
  10.                                                 Дарунак лёсу - кіраванне

 

 

Заданне 9. Вызначце тып кожнага сказа (у прыведзеным тэксце) паводле структуры. Для простых сказаў укажыце іх разнавіднасць паводле спосабу выражэня галоўных членаў, для складаных – іх разнавіднасць паводле спосабу сувязі.

1) Вячэралі ў змярканні.

2) Над вёскай стаяла празрыстая ціша.

3) Малюсенькая машкара, якая раілась ў паветры, нараджала ледзьве чутны гуд.

4) Жаласныя целы  гэтых мошак насяляла гэтак слабае жыццё, што судотык з любой стыхіяй, больш цвёрдай, чым паветра, быў для іх згубны: садзячыся на руку або на ілоб Валькову, яны паміралі раней, чым ён паспяваў прыстукнуць іх далонню.

5) У вёсцы ўсе ўжо сышлі, рыбакам уначы зноў выходзіць на лоўлю, і жыццё ў Вязніках замірала рана.

6) Толькі ў вокнах удавы гарэла газавае святло.

7) Валькова радавала іх адасобленасць, асобнасць, нібы яны жылі зараз адзін для аднаго, у змове супраць астатняга свету.

8) Але не такі ён быў чалавек, каб з ціхай падзякай прыняць сціплы дарунак лёсу: добрую і чыстую блізкасць маладой жанчыны, даверлівую гутарку. (Ю. Нагібін)

 

1)Сказ просты аднасастаўны, выказнікавы, безасабовы;

2) Сказ просты, двухсастаўны;

3)Сказ складаны, бяззлучнікавы;

4)Сказ складаны, складаназалежны;

5) Сказ складаны, складаназлучаны;

6) Сказ просты двухсастаўны;

7) Сказ складаны, складаназлучаны;

8) Сказ складаны, складаназлучаны.

 

Заданне 10. Вызначце стыль і тып маўлення. Абгрунтуйце свой выбар.

Мастацкі стыль маўлення. У тэксце прыводзіцца вобразнае апісанне з’яў, прадметаў, падзей.

Тып маўлення – апісанне. Тэкст змяшчае ў  сабе дакладную слоўную перадачу уражанняў,  апісанне дзеянняў і падзей у іх істотных прыкметах. 

 

 

 

1

 

Информация о публикации
Загружено: 22 сентября
Просмотров: 43
Скачиваний: 0
Иванова Ольга Ивановна
Прочее, Прочее, Разное
Скачать материал